Бязвіз па-беларуску: польскага святара не ўпусцілі ў Беларусь

ksiondz

Польскага каталіцкага святара Рышарда Уманскага з Чанстаховы, які па бязвізавым рэжыме спрабаваў патрапіць у Беларусь, не ўпусцілі ў краіну. Пра гэта карэспандэнту Krynica.info паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс.

Святар накіроўваўся ў Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму, які ахоплівае заходнюю частку Гродзенскай вобласці, аднак на памежным пункце яму паведамілі, што яму забаронены ўезд у краіну.

“Чаму яму забаронены ўезд? Калі ўсе могуць уязджаць, калі дакументы гатовыя? А тут адмова ва ўездзе”, – адзначыла Анжаліка Борыс.

Паводле яе, ксёндз Рышард Уманскі раней ужо бываў у Беларусі, і праблем у яго не было.

Як паведамляла Krynica.info, 21 ліпеня на Усеагульным з’ездзе Еўрапейскай хрысціянска-палітычнай моладзі была прынятая рэзалюцыя па Беларусі, якая ў тым ліку асуджае і абмежаванні на рэлігійную дзейнасць замежнікаў у краіне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі