У Івянцы 28 ліпеня – фінальны канцэрт «Музычнай Майстэрні»

Ивенец
У Івянцы 28 ліпеня ў 20.30 «Музычная Майстэрня» запрашае ўсіх аматараў хрысціянскай музыкі на фінальны канцэрт.

Дзевяць дзён больш чым паўтары сотні маладых хрысціянскіх музыкаў з усёй Беларусі спасцігалі таямніцы літургічнага спеву і музычнага праслаўлення Бога, каб у чарговы раз з дапамогай прафесійных выканаўцаў прадэманстраваць плён сваёй працы, паведамляе catholic.by.

Хуберт Кавальскі — вядомая асоба ў польскай хрысціянскай музыцы — разам з Янам Паспяшальскім, нязменным кіраўніком праекта «Музычнай майстэрні», абяцаюць слухачам паўтары гадзіны якаснай малітоўнай музыкі.

У суботу ў Івянцы на адной сцэне можна будзе пачуць вялікі зводны хор, які разам з смычковым квартэтам і неардынарнымі джазавымі музыкамі праславяць Бога разам з тэатральнай групай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі