Беларускія археолагі знайшлі амулет, якому 4,5 тысячы гадоў
Падчас раскопаў старажытнага паселішча эпохі неаліту на мяжы Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў археолагі знайшлі ўнікальны артэфакт — фрагмент касцяной падвескі ў форме галавы змяі.
Археолаг Максім Чарняўскі, кіраўнік экспедыцыі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, якая стаіць лагерам ля вёскі Асавец, адносіць артэфакт да сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе Радыё “Свабода”.
«Касцяныя скульптуркі такой старажытнасці ўнікальныя ва ўсім свеце, а ў Беларусі Крывінскі тарфянік — амаль адзіны для гэтага перыяду, дзе ёсць зааморфная і антрапаморфная скульптура. Другі выраб, падобны на галаву змяі, быў знойдзены літаральна за 20 мэтраў ад гэтага месца. Праўда, здарылася гэта ў 1980 годзе! Пасля гэтага падвескі больш не трапляліся. Іншымі словамі, першая за амаль чатыры дзесяцігоддзі», – кажа археолаг.
Крывінскі тарфянік у паўднёвай частцы беларускага Паазер’я археолагі лічаць унікальным месцам — тут знаходзіцца комплекс тарфянікавых стаянак бронзавага веку. Людзі жылі на нізкім беразе возера, пасля яно забалоцілася. У выніку ў добрым стане захаваліся крэмень, кераміка, косць, драўніна і вырабы з іх. Гэтак, падчас гэтай экспедыцыі валанцёры знайшлі буйны бурштын і мініяцюрную жалейку з трубчастай косткі чаплі ці жорава. Яе ўзрост Максім Чарняўскі гэтаксама ацэньвае як 3 тысячагоддзе да нашай эры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)