У Росіцу прыбудуць пілігрымы з Полацка, Друі, Браслава і Мінска

росица

3–4 жніўня ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён) узгадаюць гадавіну беатыфікацыі каталіцкіх мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, ксяндзоў марыянаў, паведамляе Catholic.by.

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных распачнуцца 3 жніўня святой Імшой для пілігрымаў а 18:00. Малітоўная праграма скончыцца 4 жніўня святой Імшой у 12:00.

У Росіцу традыцыйна ідуць пешыя пілігрымкі з Полацка (з 31 ліпеня) і з Друі (з 1 жніўня), пілігрымка на матацыклах з Браслава (з 3 жніўня) і аўтобусная пілігрымка з Мінска (з 3 жніўня, запiс па тэлефоне +375 (33) 601-78-50, Людміла). Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пілігрымам трэба мець з сабой пашпарт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі