Помнік Невядомым паўстанцам 1863 года асвяцілі прадстаўнікі БАПЦ

20180805_LID_KALINOYSKI_POMNIK_SAY_14-640x427

5 жніўня каля вёскі Малое Ольжава Лідскага раёну на брацкай магіле 155-гадовай даўніны быў адкрыты помнік Невядомым паўстанцам 1863 года. У савецкі час іхную магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле невядомых герояў.

«Цяпер у нас стаіць задача, каб улады прызналі гэты помнік і магілу мемарыялам. Тады мы маглі б зрабіць сюды дарогу, якой дагэтуль няма. Палявая дарога тут была заўсёды, проста калгас яе заараў. Але пазіцыя ўладаў не зразумелая: яны то пагаджаюцца, то наадварот», – кажа старшыня Лідскага ТБМ Станіслаў Суднік, паведамляе “Белсат”.

На ўшанаванне магілы прыехалі грамадскія актывісты, палітыкі і барды з усёй Беларусі. Усталяваны помнік асвяцілі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пратаярэй Леанід Акаловіч і ераманах Вікенцій Кавалькоў.

Святары справілі памінальныя малітвы за палеглых у бітвах з маскоўскімі захопнікамі паўстанцах, закатаваных (расстраляных, павешаных) і сасланых на катаргу ў Сібір, асвяцілі старыя крыжы і новы помнік абаронцам Айчыны, паведаміў у Facebook Леанід Акаловіч.

Перад малітвай грамадскія актывісты зачыталі 424 вядомыя імёны са спісу паўстанцаў Лідскага павету.

Урачыстасці суправаджаліся спевамі бардаў, выступленнямі як мясцовых актывістаў, так і запрошаных гасцей з Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі