Арцыбіскуп Кандрусевіч: канцэпцыя закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» вядзе да рэпрэсіяў супраць веруючых сем’яў

Кондрусевич
Кіраўнік Каталіцкай Царквы ў Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 9 жніўня выказаў абурэнні шэрагам пазіцыяў прынятай Канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту».

“Прыняцце праекта Канцэпцыі з’яўляецца працягам наступу на традыцыйныя каштоўнасці, які ўтрымліваецца ў ім; на цэласнасць сям’і, традыцыйныя ролі членаў сям’і, а таксама далейшым размываннем самога паняцця сям’і”, – кажа мітрапаліт Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

“У Канцэпцыі відавочная спроба злучыць паняцце «традыцыйныя сямейныя каштоўнасці» і паняцці «гендар», «гендарныя стэрэатыпы», «гендарныя ролі», «гендарная культура», што ў прынцыпе недапушчальна. Паняцце «гендар» і яго вытворныя — гэта канструкт, які праводзіць ідэю «сацыяльнага полу», адмаўляе стварэнне чалавека як мужчыны і жанчыны (пар. Быц 1, 27) і прадугледжвае «ачышчэнне» ад усіх культурных, рэлігійных, сямейных, народных традыцый і вопыту пад выглядам барацьбы за раўнапраўнасць. Папа Францішак рэзка асудзіў гендарную канцэпцыю, назваўшы яе ідэалагічнай каланізацыяй і сусветнай вайной супраць сям’і”, – настойвае кіраўнік Каталіцкай Царквы.

“Сцверджанні пра «ўмацаванне інстытута сям’і», што ўтрымліваюцца ў Канцэпцыі, прама супярэчаць яе зместу, які атакуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”, – дадае мітрапаліт.

“Вельмі небяспечным з’яўляецца ўвядзенне ў Канцэпцыю тэрмінаў «псіхалагічны гвалт» і «эканамічны гвалт». Шырокія рамкі гэтых паняццяў адкрываюць неабмежаваную прастору для нядобрасумленных паводзінаў і грубага ўмяшання ў сям’ю разнастайных чыноўнікаў. Гэтыя тэрміны з’яўляюцца элементамі ювенальнай юстыцыі, з-за якой у першую чаргу пацерпяць адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. У выніку аслабне аўтарытэт бацькоў і прэстыж бацькоўства, гэтак жа як магчымасць бацькоў адэкватна займацца выхаваннем дзяцей”, – рэзюміруе мітрапаліт Кандрусевіч, на думку якога, панятак «эканамічнага гвалту» падрывае іерархію ў сям’і.

На думку кіраўніка Каталіцкай Царквы Беларусі, тэза пра «недапушчальнасць разгляду звычаяў, рэлігійных перакананняў, веравызнання, традыцый як апраўдання любых формаў хатняга гвалту або падставы для вызвалення крыўдзіцеля ад адказнасці» з’яўляецца падставай для “рэпрэсіяў у сувязі з рэлігійным выхаваннем дзяцей”.

“Католікі, веруючыя іншых канфесій і рэлігій, людзі добрай волі! Не застанемся абыякавымі да прыняцця лёсавызначальнага для нашай Радзімы закона, канцэпцыя якога цяпер абмяркоўваецца. Узнясем нашыя малітвы да Усемагутнага Бога, каб Ён захаваў нас ад шкоднага ўплыву гендарнай ідэалогіі”, – заклікае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі