Фестываль хрысціянскага спеву Laudato Si’ змяніў фармат

фест
У Маладзечна і блізкім ад яго пасёлку Беразінскім 10-11 жніўня пройдзе міжканфесійны фестываль хрысціянскай культуры Laudato Si’.

Гэта хрысціянскі форум музыкі, танцу, тэатру, кіно і нават кулінарыі. Дырэктар фестывалю —Аляксандр Віслаўскі, паведамляе catholic.by.

10 жніўня ў 12.00 фестываль адкрыюць рэжысеры Юрый Гарулёў і Сяргей Гараеўскі, адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Дабраслаўленне» сябра Саюза мастакоў Беларусі Лявона Грышука і выставы прыватнай калекцыі Біблій. У 13.30 – канцэрт удзельнікаў адкрыцця фестывалю.

11 жніўня пасля Святой імшы ў 8.00 – лекцыя «Хрысціянская культура Беларусі» (Уладзімір Бруй), канцэрт арганнай музыкі (Віктар Кісцень, Дзмітрый Лотаў), з 15.00 – выступленне ўдзельнікаў і гасцей фестывалю (канцэртная пляцоўка).

Ксёндз канонік Сяргей Бараўнёў,  пробашч парафіі Божага Цела ў Беразінскім, адзін са стваральнікаў фестывалю, распавядае пра прычыны пашырэння фармату фестывалю: “Адным з цэнтральных пунктаў стане набажэнства за адзінства хрысціянаў. Непасрэдна выступленні ўдзельнікаў і гасцей фестывалю будуць праходзіць на працягу шасці гадзінаў. Ствараючы гэты фестываль, мы хочам будаваць мост павагі і талерантнасці, мост дыялогу і салідарнасці паміж хрысціянамі розных канфесій праз духоўна-культурныя традыцыі».

Падаць сваю заяўку на ўдзел могуць прафесійныя хрысціянскія музыканты (гурты), харавыя і танцавальныя калектывы, мастакі, кулінары і г.д. «Важна, каб гэта былі не проста хрысціяне, а практыкуючыя вернікі”, — дадае кс. Сяргей Бараўнёў.

Удзельнікі фестывалю павінныя мець рэкамендацыю святара або пастара.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі