Сёння вызваляюць Паўла Севярынца

севярынец

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, асуджанага на 10 сутак за ўдзел у абароне Курапатаў ад рэстарацыі «Поедем-поедим», павінны вызваліць з ІЧУ на Акрэсціна 16 жніўня а 14:20.

Пра гэта паведаміла маці палітыка Таццяна Севярынец, паведамляе BCHD.INFO.

6 жніўня суд Фрунзенскага раёну Мінска пакараў Паўла Севярынца, аднаго з лідараў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, 10 суткамі арышту. Суд палічыў яго знаходжанне ля рэстарацыі са сцягам несанкцыянаваным пікетам і пакараў яго 10 суткамі арышту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі