Арцыбіскуп Кандрусевіч адкрыў дзіцячую пляцоўку ў касцёле святога Роха
У Мінску 16 жніўня адбыўся фэст ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
У межах адпустовай ўрачыстасці адбылася выставы рэтрааўтамабіляў. Побач з машынамі рознага прызначэння, якія ездзілі па сталічных вуліцах паўстагоддзя таму і нават больш, працаваў рэлігійны кірмаш, паведамляе catholic.by.
На сцяне змясціліся 17 працаў фотамастачкі Ірыны Ермаковай, зробленых ёю падчас падарожжаў у Марока, Венецыю і Нью-Ёрк. Першую персанальную выставу Ірына назвала «Новыя землі».
Ірына Ермакова — адна з верніц залатагорскай парафіі, у якой нямала творчых людзей: ёсць тут і мастакі, і музыканты, і літаратары.
На гэта звярнуў увагу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас гаміліі.
«Залатая Горка — месца, дзе, як і ў кожным касцёле, чалавек можа атрымаць аздараўленне ад хваробы граху і стаць па-сапраўднаму „залатым“ хрысціянінам: такім, які ззяе золатам веры і добрых учынкаў»,— сказаў на заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Арцыпастыр падзякаваў пробашчу парафіі кс. каноніку Юрыю Санько за добры працяг працы, распачатай на Залатой Горцы яго папярэднікамі: кс. Міхалам Сапелем і біскупам Юрыем Касабуцкім.
Пасля заканчэння Імшы адбылося адкрыццё шматфункцыйнай дзіцячай прасторы з пляцоўкай для гульняў. Арцыбіскуп Кандрусевіч прапанаваў святарам першымі яе выпрабаваць і сам падаў прыклад, сеўшы на арэлі разам з біскупам Юрыем Касабуцкім.
Гэтая шматфункцыйная прастора пры касцёле на Залатой Горцы была створана па ініцыятыве моладзевай місіі «Чыстае сэрца», якую ўзначальвае пробашч залатагорскай парафіі кс. канонік Юрый Санько, пры падтрымцы амбасады Польшчы ў межах праекта «Формула поспеху».
Амбасадар Польшчы Артур Міхальскі, які ўдзельнічаў ва ўрачыстасці разам са сваім сынам, пазнаёміў прысутных з гэтым дабрачынным праектам.
Пасля прамовы дыпламата арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў пляцоўку.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гродне на “Мове Нанова” выступаюць святары 19.02.2019 17:01
- На Чырвоным касцёле зазванілі званы (фотарэпартаж) 17.02.2019 15:11
- Тры біблейскія прароцтвы, якія можа праверыць кожны 13.02.2019 17:29
- Пасля Томасу. Цярністы шлях станаўлення Праваслаўнай Царквы Украіны 12.02.2019 17:23
- Мітрапаліт Кандрусевіч пра трагедыю ў Стоўбцах: чалавек адарваўся ад Евангелля 12.02.2019 09:10
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)