Праз Беларусь прайшло экуменічнае паломніцтва

Гродно
У Гродна 18 жніўня прыйшла ХХVI экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня, шлях якой праходзіў і па тэрыторыі Беларусі.

Пілігрымы, якія ідуць да Апякункі трох народаў Маці Божай Вастрабрамскай, перасяклі польска-беларускую мяжу і спынілася на начлег у жыхароў Гродна. Тут да гэтай міжнароднай пілігрымкі далучыліся ўдзельнікі з Беларусі, паведамляе catholic.by.

Сёлета ў Гродна прыйшло каля 400 чалавек з розных мясцінаў Польшчы, таксама вернікі з Аўстрыі, Англіі, Францыі, Украіны і Расіі. Некаторыя вернікі з Беларусі выправіліся ў Беласток, каб прайсці шлях да Вострай Брамы з самага пачатку.

Пілігрымаў прывіталі перад касцёлам Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскім), біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў для іх Святую імшу.

Шлях доўжыцца 9 дзён. Перасякаючы 3 краіны, пілігрымы наведваюць усе касцёлы і цэрквы, якія сустракаюць па дарозе.

Пілігрымка, якая праходзіць сёлета  пад назвай «Моцныя ў Духу», завершыцца 25 жніўня супольнай Эўхарыстыяй у віленскай катэдры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі