Пачаўся запіс у пілігрымку ў Бялынічы

Белыничи
Каталікі з Магілёва і наваколля 8-9 верасня ў трэці раз здзейсняць пілігрымку ў Бялынічы, каб ушанаваць  копію цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, якую шануюць таксама і праваслаўныя.

Вернікі вырушаць у шлях пасля Святой Імшы ў магілёўскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Панны Марыі і святога Станіслава, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

У 18.00 пілігрымы прыйдуць у вёску Вішаў, дзе пасля вячэры і сяброўскай малітвы спыняцца на начаванне.

У 14.30 пілігрымы прыйдуць у Бялынічы, у 15.00 урачыстую Святую імшу распачне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Ад’езд у Магілёў адбудзецца на замоўленых аўтобусах.

Запісацца ў пілігрымку можна па нумары +375 29 570 85 87.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі