У Мядзельскім раёне адкрылася выстава талентаў ад Бога
У вёсцы Канстанцінава блізу Мядзеля ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 18 жніўня адкрылася выстава «Кожны талент ад Бога», на якой прадстаўленая творчасць мясцовых парафіянаў.
Адметнасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй твораў — не прафесіяналы, а звычайныя вяскоўцы. Але кожны з іх акрамя асноўнай працы і звычайных хатніх клопатаў мае яшчэ нейкае хобі, у якое ўкладае сэрца, паведамляе catholic.by.
Варта заўважыць і ацаніць талент кожнага простага чалавека, – лічыць пробашч парафіі кс. Алег Мурзіч. «Калі я хадзіў па дамах парафіянаў, то заўважыў, што гэта вельмі таленавітыя людзі. Хтосьці малюе для сябе, хтосьці тчэ прыгожыя беларускія палавікі, хтосьці вышывае: ніткамі ці нават бісерам. І вось мы падумалі, а чаму б не зрабіць выставу? Такая задума з’явілася ў адной з нашых парафіянак Лідзіі Феакціставай, і як паказў час, яна аказалася плённай», – апавядае ён.
Усяго на выставе прадстаўленыя працы 16 аўтараў. Усе яны звычайныя, простыя людзі, але ўмеюць заўважыць хараство і імкнуцца яго перадаць праз свае творы. Сярод экспанатаў ёсць і іконы, і маляўнічыя пейзажы, і фігуркі з дрэва, і хатнія ручныя вырабы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)