У Лагішыне ўшанавалі славутую каталіцкую святыню
У Лагішыне ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі, 21-22 жніўня адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне слыннага цудадзейнага абраза з удзелам пілігрымаў з розных куткоў беларускага Палесся.
Прыехалі як аўтапілігрымы, так і пешыя групы вернікаў, некаторыя з іх наведалі на шляху да Маці Божай санктуарый святога Андрэя Баболі ў Янаве Палескім і Пінскую катэдру і семінарыю з крыптамі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і кардынала Казіміра Свёнтка, паведамляе catholic.by.
Фэст у гонар Каралевы Палесся распачаўся з урачыстага прывітання пешых пілігрымак, якія сёлета прыбылі з Баранавічаў, Бярозы і Івацэвічаў.
Кусташ санктуарыя кс. Тадэвуш Шэшка сардэчна вітаў сотні пешых пілігрымаў, сярод якіх былі таксама вернікі грэка-каталіцкага абраду.
Вігілійную св. Імшу дыяцэзіяльнай урачыстасці узначаліў вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
На заканчэнне літургіі шматлікія вернікі разам з сабранымі біскупамі, святарамі і кансэкраванымі асобамі прайшлі ў працэсіі са свечкамі вакол санктуарыя. Пасля набажэнства адбыўся адмысловы музычны канцэрт праслаўлення Пана з удзелам маладых пілігрымаў і парафіяльных музычных гуртоў Пінскай дыяцэзіі.
Працягам святкавання стала усяночнае малітоўнае чуванне, спалучанае з Эўхарыстычнай Адарацыяй перад цудадзейнай іконай Багародзіцы.
22 жніўня Святую імшу ў гонар Валадаркі Палесся ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гаміліі пастыр нагадаў пра асаблівасць сёлетняга святкавання Лагішынскага фэсту ў сувязі з 80-й гадавінай кананізацыі святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)