У Мінску пройдзе Свята Бібліі для ўсёй сям’і

40239143_236628047011853_8385503520329039872_n

У жніўні 1517 года Францыск Скарына пачаў друкаваць Біблію. З гэтай нагоды 2 верасня мінская царква “Благадаць” ладзіць Свята Бібліі і запрашае далучацца і адсвяткаваць гэтую ганаровую падзею разам.

У праграме яскравыя тэатральныя замалёўкі і спевы, конкурсы і віктарыны з прызамі, шляхетная фотазона, батуты і дзіцячыя горкі, а таксама цудоўны настрой, падарункі і атмасфера сапраўднага сямейнага свята.

Свята пачнецца 2 верасня а 16:00 у дворыку царквы “Благадаць”, якая размешчана па адрасе вуліца Гурскага, 48. (станцыя метро Міхалова).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі