“Радыё Марыя” шукае гукарэжысёра

радио Мария
Міжнароднае каталіцкае «Радыё Марыя», якое працуе больш чым у 70-і краінах свету, шукае актыўнага, крэатыўнага, ініцыятыўнага гукарэжысёра.

Патрабаванні да намінанта: творча распрацоўваць музычнае афармленне праграмаў, прафесійна працаваць над гукам, наладжваннем музыкі, эфектаў і шумоў, зводзіць запісы, працаваць з гукавой сістэмай і лічбавам пультам, валодаць адным з музычных рэдактараў (Cubase, Adobe Audition, Ableton Live), паведамляе catholic.by.

Вітаецца веданне акустычных асаблівасцяў студыі, касцёлаў, канцэртных пляцовак і іншых залаў, уменне выбудоўваць гук не толькі ў студыі, але і на выязных мерапрыемствах.

Рэзюме трэба даслаць на пошту radiomariaby@gmail.com.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі