Удзячнасць перамагае негатыў: новы кліп laudans

29 жніўня хрысціянскі музычны дуэт laudans прэзентаваў новы кліп “Удзячнасць”. “Удзячнасць” – гэта першы трэк будучага альбому laudans “Звязаны з часам”. Здымкі кліпа адбываліся ў польскіх Татрах.

Спеў “Удзячнасць” напісаны ўдзельнікамі дуэту на словы польскага святара і паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову.

da1b5-clip-44kb

У кліпе музыкі прадстаўляюць сваю інтэрпрэтацыю гэтага твора, паказваючы, што ўдзячнасць – гэта той сродак, які можа ўратаваць чалавека ад негатыву, якім запоўненыя яго думкі і жыццё.

З творчасцю дуэту можна таксама азнаёміцца ў Facebook і Vk.com.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі