Пазьняк: новы мемарыял у Курапатах – гэта як вусы для Мона Лізы

пазняк

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк, які ў канцы 1980-х адкрыў праўду пра масавыя пахаванні ахвяр камуністычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, заклікаў не будаваць новы мемарыял ва ўрочышчы.

“Мастакі, скульптары, архітэктары — людзі, якія маюць прафесійную адукацыю – не могуць не бачыць і не разумець, што ў сітуацыі з Народным Мемарыялам Курапаты ім прапанавалі паўдзельнічаць у знішчэнні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай святыні”, – заявіў ён, паведамілі ў КХП-БНФ.

Паводле яго, адкрыццё ў Курапатах зацверджанага ўладамі мемарыялу – гэта як намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы. “Усе конкурсныя прапановы, якія былі выбраныя, — гэта дызгарманічныя хімерныя канструкцыі, пазначаныя пячаткай здзеку. Нішто чужароднае ў Мемарыяле не павінна быць”, – заявіў Зянон Пазьняк і заклікаў усіх адмовіцца “ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі