У Беларусь вязуць Скруткі Мёртвага мора

выставка
У Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 20 верасня па 21 кастрычніка пройдзе Міжнародная выстава «Беларусь і Біблія».

Экспазіцыя складзецца з 200 унікальных рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнай культуры, што адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі.

Частка экспанатаў прадстаўлена з 11 дзяржаўных і прыватных калекцыяў ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля.

Упершыню ў Беларусі будуць дэманстравацца арыгіналы і якасныя выставачныя копіі скруткаў Мёртвага мора, біблейскіх рукапісных тэкстаў на папірусе і пергамене (Торы), каштоўных манускрыптаў, старадрукаваных выданняў (кнігі Ёгана Гутэнберга, Марціна Лютэра, Францішка Скарыны), ілюстраваных асобнікаў Бібліі (сярод якіх кнігі з гравюрамі Альбрэхта Дзюрэра, Гюстава Дарэ, Сальвадора Далі).

На выставе можна будзе ўбачыць выданні Бібліі розных канфесій на розных мовах свету —гэта помнікі сусветнага значэння, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі