Гродзенская БХД прапануе перанесці выходны з 7 лістапада на Дзяды
Гарадзенскія сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пачалі акцыю па збору подпісаў пад зваротам на імя кіраўніка Беларусі, каб 2 лістапада стала дзяржаўным выходным днём. 7 лістапада, як свята бальшавікоў, павінна быць прыбрана з ліку выходных.
Кажа старшыня Гарадзенскага гарадскога камітэта па стварэнні партыі БХД Яўген Дудкін:
– Мы прапануем перанесці дзяржаўны выходны дзень з 7-га лістапада на 2-га лістапада. Тры галоўныя вынікі, якія прапануем уладам, чаму гэта варта зрабіць. Першае, мы выконваем у поўнай меры артыкул 2.4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Другое, фактычна ўмацоўваюцца сямейныя каштоўнасці праз наведванне членамі сям’і могілак продкаў. І канешне ж у рамках абвешчанай кіраўніком дзяржавы Годам малой радзімы. Мы далучаемся, каб людзі звярталі больш увагі на сваю малую радзіму.
На думку складальнікаў звароту, свята Дзяды ўмацоўвае сямейныя каштоўнасці, патрыятызм, а таксама адпавядае канстытуцыі краіны пра дэідэалагізацыю грамадскага і культурнага жыцця. Арганізатары плануюць весці кампанію па зборы подпісаў цягам двух месяцаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)