У мінскім касцёле арганізавалі буккросінг

Рудь
У касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы ў Мінску стварылі бібліятэчку буккросінгу.

«Ідэя стварыць бібліятэку буккросінгу паўстала не з-за захаплення моднай плынню. Кожны святар, выйшаўшы з канфесіянала, гадзінамі думае пра тыя праблемы, якія даверылі нам вернікі на споведзі. Часта задаеш сабе пытанне: ці дастаткова парады, дадзенай вернікам у канфесіянале і ў гаміліі? Чым можна яшчэ дапамагчы людзям і данесці Божае слова да іх сэрца? Пры дапамозе кнігі, вядома»,— апавядае пра сваю ідэю пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай ксёндз канонік Францішак Рудзь, паведамляе catholic.by.

Буккросінг — сусветны рух, сэнс якога ў вольным перамяшчэнні кніг ад аднаго чытача да іншага. Ідэю буккросінгу прапанаваў сеціўны актывіст Рон Хорнбэкер у 2001 годзе. Сёння гэты рух становіцца ўсё больш папулярным ва ўсім свеце.

Чытач выбірае любую кнігу, а пасля прачытання вяртае яе на паліцу. У бібліятэку кожны можа прынесці і падараваць свае кнігі (безумоўна, добрыя і пазнавальныя).

Праз некаторы час, калі парафіяне пазнаёмяцца з ужо існуючай літаратурай і бібліятэка павялічыцца, кнігі прымуць удзел у Міжнародным руху буккросінгу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі