У Мінску прайшло сямейнае Свята Бібліі

SAM_3626

Сямейнае свята Бібліі прайшло 2 верасня ў мінскай царкве “Благадаць”. Яно было прысвечана 501-й гадавіне выдання Францішкам Скарынам самай галоўнай і чытанай кнігі на свеце. Пастар царквы Алег Іванавіч Акуленка прывітаў усіх гасцей і пажадаў дзецям поспехаў у новым навучальным годзе, у тым ліку, у вывучэнні Бібліі.

SAM_3632

Свята распачаў дзіцячы хор царквы. Канцэрт працягнулі іншыя музычныя калектывы. Прагучалі песні на вершы Рыгора Барадуліна. У розных кутках на тэрыторыі царквы былі арганізаваныя пляцоўкі з гульнямі, віктарынамі і конкурсамі на біблейскія тэмы. На кожнай з пляцовак можна было зарабіць талеры, якія потым абменьваліся на прызы.

SAM_3640

У адным з куточкаў дзеці праходзілі па геаграфічным шляху Францішка Скарыны, у другім — пісалі пер’ямі ўрыўкі са Старога і Новага Запаветаў, у трэцім – адгадвалі рэбусы з біблійнымі тэкстамі. Цэламу гурту хацелася патрапіць мячом у намаляванага Галіяфа.

SAM_3642

Бацькі і бабулі ў гэты час абменьваліся паміж сабой летнімі ўражаннямі і іншым карысным досведам. Нядзельны вечар быў поўны сонечнай і сяброўскай цеплыні.

SAM_3645

Мерапрыемства сведчыць пра тое, што для новых пакаленняў беларусаў Біблія становіцца сямейнай кнігай, з якой можна чэрпаць мудрасць, супакой і лад.

SAM_3648

Э.Дзвінская, фота аўтара

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі