Прадстаўнікі Цэркваў далучыліся да святкавання Дня беларускага пісьменства ў Янаве

Иваново
Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Пінска-Лунінецкай епархіі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан 2 верасня ўзялі ўдзел у святкаванні 25-га юбілейнага Дня беларускага пісьменства ў Янаве Палескім (Іванаве).

Удзел ва ўрачыстасцях узяў рэктар каталіцкай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка, паведамляе catholic.by.

Па дарозе ў Янаў арцыбіскуп Кандрусевіч раніцай узначаліу Святую імшу ў Пінскай катэдры.

У прамове падчас святкавання Дня пісьменства іерархі падзякавалі за запрашэнне, якое з’яўляецца знакам павагі да Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, якія зрабілі і працягваюць рабіць вялікі ўнёсак у развіццё культуры беларускага народа і адраджэнне яго духоунасці.

Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў, што юбілейнае 25-ае святкаванне Дня пісьменства супала з 400-гадовым юбілеем выданная першага беларускага «Буквара», што ідзе непасрэдна пасля святкавання 500-годдзя выданная Бібліі першадрукара Францішка Скарыны, які адзначаўся ў мінулым годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі