Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Мінскам прайшоў дзесяты, юбілейны фестываль «Камяніца з Банкам БелВЭБ».
Госці маглі паслухаць музыку адразу на трох сцэнах. На інтэрактыўнай выступалі розныя фальклорныя калектывы і праекты («Чарот», «Любанскія музыкі», Кetri, «Гаманіна», «Коліснія», «Кудмень», «Таняжанка», «Любанскія музыкі» і іншыя), быў арганізаваны дударскі клуб, фолк-джэм і які «Спеўны сход». На сцэне ў царкве выступілі вакальны гурт «Мярэжа» і майстры колавай ліры.
А на галоўнай сцэне прагрымелі знакамітыя беларускія гурты і выканаўцы («Стары Ольса», Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra, этна-трыа «Троіца», Лявон Вольскі і Павел Аракелян, Trollwald), а таксама госці з Укаіны (Joryj Kloc) і Расіі («Тесто»).
Па дарозе да галоўнай сцэны госці маглі таксама азнаёміцца з традыцыйным драўляным дойлідствам беларускіх вёсак. Таксама гледачоў чакала вялікая зона забавак, кірмаш народных майстроў, разнастайныя майстар-класы.
Асаблівасцю фестывалю была вялікая колькасць людзей у нацыянальных строях і ў вопратцы з нацыянальнай сімволікай.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)