Пратэстанцкія Цэрквы Беларусі просяць Лукашэнку забараніць ЛГБТ-прапаганду

000348_868616

15 жніўня быў падпісаны і накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта сумесны зварот Біскупаў Евангельскіх Аб’яднанняў цэркваў Беларусі да прэзідэнта аб пазіцыі і стаўленні евангельскіх хрысціянаў да пачашчэння, на іх думку, фактаў прапаганды ЛГБТ-культуры у беларускім грамадстве і сярод моладзі. Пра гэта паведамляе gospel.by.

Зварот падпісалі біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскі Сяргей Цвор, біскуп Саюзу евангельскіх хрысціян-баптыстаў Леанід Міховіч, біскуп Аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Леанід Вараненка і біскуп Цэркваў хрысціян-адвентыстаў сёмага дня Вячаслаў Бучнеў.

Зварот таксама ўтрымлівае ў сабе падтрымку прапановы прыняцця Закона аб забароне ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі.

«Мы прапануем разгледзець пытанне прыняцця закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальных паводзінаў, перш за ўсё сярод непаўналетніх, вызначаючы сям’ю як законны саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны з народжанымі або ўтрымліваемымі пад іх апекай дзецьмі. З’яўленне Закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальнага паводзінаў дасць магчымасць не дапускаць прапаганды і навязвання сексуальнай разбэшчанасці ў грамадстве, асабліва сярод дзяцей і моладзі, а таксама абароніць права бацькоў на выхаванне дзяцей у маральна здаровай асяроддзі», — гаворыцца ў звароце.

Біскупы ўпэўненыя, што пазіцыя евангельскіх вернікаў краіны, якіх у Беларусі налічваецца больш за 1200 абшчын, будзе прынятая да ўвагі кіраўніцтвам дзяржавы.

Фота president.gov.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі