У Беларусі на 66 тыс. шлюбаў прыходзіцца 32 тыс. разводаў

У Беларусі за 2017 год было зарэгістравана 66 215 шлюбаў. Пры гэтым колькасць разводаў склала 32006. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя ў «Дэмаграфічным штогодніку Рэспублікі Беларусь». На 1000 беларусаў прыходзілася 7 шлюбаў і 3,4 разводу.

Большасць шлюбаў і разводаў на 1000 чалавек рэгіструецца ў Мінску — адпаведна 7,9 шлюбу і 3,8 разводу.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у Беларусі ў 2017 годзе склаў 27,9 года, у жанчын — 25,8. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю назірання. У другі шлюб беларусы ў сярэднім ўступаюць у 41,2 і 38 гадоў адпаведна.

З 32006 разводаў у 2017 годзе разваліліся 13310 сем’яў з адным дзіцем, 5124 — з двума і больш.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.09.2018 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі