У Гродне каталікі, праваслаўныя і супрацоўнікі ДАІ памаліліся аб ахвярах ДТЗ

ДТП
У Гродна 3 верасня на базе Гродзенскага аддзялення ДАІ пры ўдзеле святароў праваслаўнай і каталіцкай Гродзенскай епархій, а таксама настаўнікаў СШ № 12, адбылася акцыя, прысвечаная памяці дзяцей, загінулых у дарожна-транспартных здарэннях.

Каля гарадскога парка імя Жылібера былі выстаўлены манекены з выявамі дзяцей, загінулых на дарогах Гродзеншчыны за апошнія пяць год. На выявах былі пазначаны прозвішча і імя загінулых, год смерці і ўзрост на момант гібелі, паведамляе orthos.org.

Побач з манекенамі супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі.

Праваслаўныя клірыкі  протаіерэй Аляксандр Казакевіч і дыякан Барыс Барадзінчык здзейснілі памінальнае набажэнства, да яго малітоўна далучылі каталікі. Вучні СШ № 12 запусцілі ў памяць загінулых белыя балонікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі