У Мёрах і Лепелі паўсталі Цэнтры “Карытас” для працы з дзецьмі

Каритас
У Мёрах 2 верасня быў адкрыты і асвечаны Цэнтр каталіцкай дабрачыннай місіі “Карытас”.

Цэнтр пасля Святой Імшы асвяціў пробашч мёрскай парафіі Унебаўзяцця Панны Марыі кс. Кшыштаф Мянкіна. Дзеці атрымалі падарункі, якія ўручыў ім кс. Андрэй Аніскевіч, дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе catholicnews.by.

На адкрыццё прыехалі прадстаўнікі чэшскай арганізацыі “Карытас”, дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек.

У гэты ж дзень аналагічны Цэнтр адкрыўся ў Лепелі, – Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Андрэй Аніскевіч, які ў свой час служыў у Лепелі.

Пасля Імшы ў знак адкрыцця была перарэзаная чырвоная стужка, а пробашч Лепельскай парафіі кс. Уладзімір Заянчкоўскі асвяціў памяшканне Цэнтра. У Лепелі дзеці таксама атрымалі падарункі.

“У дзяцей ёсць жаданне наведваць касцёл, а тым больш калі будзе арганізаваная такая святліца, мы будзем старацца працаваць, і ў нас будзе ўсё добра”, – кажа лепельская катэхетка Вікторыя Варанько.

У бліжэйшы час мяркуецца адкрыць дзіцячыя Цэнтры “Карытас” у Глыбокім і Оршы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі