Сумная статыстыка беларускіх сем’яў

насилие в семье1

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстыку, якая паказвае непрывабную сітуацыю, у якой знаходзяцца сем’і ў краіне. Найбольш сумныя дадзеныя прыводзяцца ў штогодніку «Дзеці і моладзь Рэспублікі Беларусь, 2018» і «Дэмаграфічным штогодніку Рэспублікі Беларусь».

Згодна з імі, у 2017 годзе на 66 215 шлюбаў у Беларусі прыйшлося 32006 разводы, або адзін развод на два шлюбы.

У выніку разводаў распаліся 13310 сем’яў з адным дзіцём, 5124 — з двума і больш. Усяго без аднаго з бацькоў у выніку ўсіх скасаваных шлюбаў засталося 24 435 дзяцей.

Акрамя таго, 13 518 дзяцей у 2017 годзе было народжана ў маці, якія не знаходзіліся ў зарэгістраваным шлюбе.

А 3531 дзіця ўлады забралі з сем’яў па рашэнні суда, пазбавіўшы іх бацькоў права на выхаванне дзяцей.

Яшчэ больш страшная статыстыка перапыненняў зачатых жыццяў: толькі ў 2017 годзе толькі жанчыны ва ўзросце да 30 гадоў здзейснілі 10805 абортаў. Колькі было здзейснена абортаў жанчынамі, старэйшымі за 30 гадоў, не паведамляецца. Пры гэтым вядома, што 8 абортаў зрабілі дзяўчынкам, якія малодшай 15 гадоў.

І вішанька на торце — эканамічны стан беларускіх сем’яў. Паводле Белстату, у Беларусі за рысай беднасці ў студзені-чэрвені 2018 года жыло 4% сем’яў. Сярод сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі малазабяспечаных было 8,3%, сярод сем’яў без дзяцей — 1,9%. Больш за ўсё малазабяспечаных сем’яў пражывала ў Гомельскай (5,6%) і Брэсцкай (5,5%) абласцях.

Усяго ў Беларусі за мяжой беднасці жыве 5,7% насельніцтва, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, роўнага 214 рублям, або 100 далярам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі