У Мінску пройдзе Хрысціянскі інтэлектуальны батл

батл
У Мінску ў архікатэдральным касцёле  Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў падземным паверху 29 верасня ў 16.00 адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня, якая складаецца з 7-і тураў, у кожным па 6 пытанняў.

Пытанні будуць датычацца Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі, а ўсіх удзельнікаў — кава, гарбата і музычны сюрпрыз.

Умовы ўдзелу: каманда складаецца з двух або больш удзельнікаў, кошт удзелу ад адной асобы — 5 р.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рэгістрацыя камандаў па нумары +375 44 751 61 60. Сачыць за падзеяй і навінамі гульні можна ў адмысловай суполцы Укантакце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі