Мітрапаліт Кандрусевіч: Інфармацыя, фармацыя і трансфармацыя – крэда катэхета

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуўся 6 верасня з нагоды новага катэхетычнага года да святароў, катэхетаў, навучэнцаў і іх бацькоў.

Цытуючы словы з Пісання «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню», кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі нагадвае: “Пазнанне Бога і Яго вучэння праз адпаведную фармацыю мае асноватворчае значэнне для таго, каб супрацьстаяць выклікам, якія супярэчаць евангельскім каштоўнасцям і вучэнню Касцёла, і каб такім чынам фармаваць сапраўдных вучняў Хрыста”.

“Мэтай катэхізацыі з’яўляецца не толькі пазнанне праўдаў веры. Яна перадусім павінна дапамагчы ў развіцці больш глыбокіх і асабістых адносінаў чалавека з Хрыстом. Усё гэта нагадвае пра тое, што плёнам катэхізацыі павінна стаць прысутнасць Хрыста ў верніках. Таму адказныя за катэхізацыю пакліканы імкнуцца да рэалізацыі гэтага задання”, – тлумачыць арцыбіскуп Кандрусевіч.

“Інфармацыя, фармацыя і трансфармацыя з’яўляюцца асноватворчымі элементамі ў працэсе катэхізацыі. Гэтыя тры вымярэнні катэхізацыі ажыццяўляюцца ў дзейнасці Касцёла, асабліва ў літургіі, якая праз абвяшчэнне Божага слова і розныя набажэнствы такім чынам спрыяе фармацыі людзей, што яны становяцца сапраўднымі вучнямі Езуса”, – навучае мітрапаліт Кандрусевіч у пасланні, тэкст якога цалкам можна пабачыць тут.

Пасланне будзе прачытанае падчас Святых імшаў 9 верасня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі