У Мінску адкрыўся каталіцкі Цэнтр Сям’і
У Мінску 6 верасня пры парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося адкрыццё Цэнтра Сям’і і інаўгурацыя Экспертнай рады па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Цэлебрацыю Святой імшы з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі іерарх разважаў аб тым, што сучасная сям’я перажывае нябачаны дасюль крызіс у свеце і ў нашай краіне, паведамляе catholic.by.
“У Беларусі палова сем’яў разведзеные. Гэта азначае наяўнасць крызісу ў адносінах паміж ужо былымі мужам і жонкай і тое, што дзяцей выхоўвае няпоўная сям’я, а бацька або маці. Для нармальнага выхавання патрэбны і бацька, і маці. А гэтага няма. Гэта адна з прычын крызісу ў выхаванні дзяцей, – нагадаў іерарх, дадаўшы, – Нежаданне мець дзяцей і рост колькасці абортаў ужо прывялі да дэмаграфічай зімы, аб чым красамоўна сведчыць тое, што колькасць насельніцтва Беларусі ў гэтым годзе зменшыцца на 35 тысяч чалавек. У наша жыццё ўрываецца ідэалогія гендару, якая парушае Богам устаноўлены парадак, які гаворыць пра два полы – мужчынскі і жаночы. Гендарныя тэндэнцыі пераварочваюць устаноўлены Творцам парадак з ног на галаву”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)