Выбары ў Швецыі: радыкалізацыя і сыход у права

000_18Q94X-640x400

Мінулыя 9 верасня парламенцкія выбары ў Швецыі прадэманстравалі з аднаго боку сыход выбарцаў да правага палітычнага спектру, а з другога боку — іх радыкалізацыю як з правага, гэтак і з левага боку.

Найлепшы вынік паказалі ўльтраправыя з партыі Шведскіх дэмакратаў, якія занялі трэцяе месца з 62 мандатамі. У параўнанні з мінулымі выбарамі яны прыраслі на 13 месцаў, гэта лепшы паказчык сярод усіх партый.

Правацэнтрысцкая кааліцыя Альянс набрала 2 дадатковыя месцы ў парламенце (ліберальна-кансерватыўная партыя «Памяркоўныя» — 70 месцаў (-14), ліберальна-аграрная Партыя цэнтру — 31 (+9), Хрысціянскія дэмакраты — 23 (+7), Лібералы — 19 (+/- 0). Разам кааліцыя атрымала 143 месцы.

Кіроўная левацэнтрысцкая кааліцыя страціла 15 мандатаў. У Сацыял-дэмакратычнай партыі цяпер 101 дэпутат (-12), Зялёных — 15 (-10). Новыя мандаты з кааліцыі набралі толькі папулісты з сацыялістычна-феміністычнай Левай партыі (былая Кампартыя) — 28 (+7). Агулам у левай кааліцыі 144 мандаты. Яна па-ранейшаму лідзіруе, хоць і апярэджвае правацэнтрыстаў толькі на 1 дэпутата.

Між тым большасці ў новым парламенце ні ў кога не будзе. Таму давядзецца альбо ствараць новыя кааліцыі (напрыклад, вялікую цэнтрысцкую кааліцыю), альбо урад меншасці. З ультраправымі аб супольным урадзе дамаўляцца ніхто не хоча.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.09.2018 У свеце| Тэгі: ,




Блогі