Генеральны сакратар БСДП (НГ) прапанаваў забараніць хрысціянства

bbydlztew3g-5dc5s

Генеральны сакратар аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы член Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Спарыш падчас дыскусіі ў Facebook пра свабоду слова для хрысціян ці то жартам, ці то ў сур’ёз прапанаваў забараніць хрысціянства.

Падчас абмеркавання таго, што хрысціяне маюць поўнае права выказвацца на хвалюючыя іх пытанні, Сяргей Спарыш прапанаваў свой «кампраміс». «Забаронім адразу хрысціянства і парнаграфію. Каб па-сумленнаму», — адзначыў ён.

Screenshot_1

Улічваючы камуністычнае мінулае актывіста і стаўленне камуністаў да Царквы і вернікаў у гады СССР, гэты жарт ўжо не здаецца такім і смешным.

Адзначым, што сам лідар БСДП (НГ) Мікола Статкевіч не з’яўляецца праціўнікам хрысціянства і пазіцыянуе сябе як праваслаўнага верніка.

Так, у снежні 2010 года па дарозе на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Брэсце кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус заехалі ў Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна, дзе атрымалі блаславенне ад айца Сергія, які адслужыў малебен аб здароўі кандыдатаў.

А 19 снежня 2015 года палітык разам з паплечнікамі маліўся ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы Мінска за палітвязняў і ахвяр Плошчы-2010.

Таму адкрытым застаецца пытанне, наколькі заявы Сяргея Спарыша адлюстроўваюць пазіцыю ўсёй БСДП (НГ).

Максім Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі