У Бялынічах новы пробашч будзе будаваць санктуарый

Белыничи
У Бялынічах 9 верасня адбыліся ўрачыстасці каталікоў ў гонар Маці Божай Бялыніцкай, абраз якой з’яўляецца аб’ектам старадаўняга культу (шануюць абраз і праваслаўныя згодна сваёму каляндару).

Ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю сёлета сабраліся вернікі з з Бабруйска, Мінска, Асіповічаў, Талочына, Рубяжэвічаў, Дзяржынска, Крывічоў, Ракава, Гродна, Фашчаўкі, Маладзечна, Вілейкі. Асобна прыйшла пешая пілігрымка з Магілёва, паведамляе catholic.by.

Святую Імшу падчас урачыстасці ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх, цытуючы верш паэтэсы Габрыэлі Пузыні, узгадаў гісторыю з’яўлення абраза на Магілёўшчыне.

Белыничи
Біскуп нагадаў росквіт культу цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай і пашаны да Маці Божай, а таксама знішчэнне рукамі няверуючых святыні ў гэтым месцы.

Падчас урачыстасцяў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Аляксандр Яшэўскі SDB паведаміў, што ў Бялынічы прызначаны новы пробашч – кс. Юзаф Сярпейка.

“Капліца, у якой збіраюцца на малітву вернікі, ужо не можа змясціць усіх жадаючых і наспеў час будаваць новую святыню, якая стане санктуарыем”, – паведаміў біскуп.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі