У Лепелі святар-байкер асвяціў матацыклы і шлемы “калегаў”

Лепель
У Лепелі ў касцёле святога Казіміра 8 верасня, у межах святкавання Дня горада, адбылося асвячэнне рыштунку байкераў – матацыклаў і шлемаў.

Байкеры сабраліся ў Лепелі ў пяты раз, яны традыцыйна праехалі па горадзе. Арганізатар байкерскага свята  – жыхар Лепеля Валерый Асоўскі, як і пробашч кс. Уладзімір Заянчкоўскі, – сам байкер.

«Галоўная думка гэтага мерапрыемства – гэта тое, што хоць раз хочацца прывесці людзей да касцёла, да Пана Бога, да царквы, каб яны толькі хадзілі. З гэтых людзей, што тут ёсць, зусім малы працэнт быў у касцёле або царкве. Таму гэта такі вялікі крок, каб яны наведалі святыню, прыйшлі да Бога і хаця б тут памаліліся за сваіх родных, за сваіх блізкіх», – апавядае святар, паведамляе catholicnews.by.

Пасля праезду па плошчы байкеры накіраваліся ў касцёл, дзе яны палажылі да алтара свае шлемы. На самым пачатку малітвы кс. Уладзімір іх асвяціў, пасля было прачытанае Божае Слова. Далей святар звярнуўся з кароткім казаннем да ўдзельнікаў мерапрыемства. Ён заклікаў іх берагчы сваё жыццё, ездзіць асцярожна, пажартаваўшы, што ў адваротным выпадку анёл-ахоўнік не паспее за байкерам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі