Арцыбіскуп Кандрусевіч удзельнічае ў пленарным пасяджэнні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы

Познань
Кіраўнік Каталіцкай Царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў беларускі біскупат на пленарным пасяджэнні  Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), якое пачалося 13 верасня ў Познані ў Польшчы.

У Познані сёлета адзначаюць 1050-годдзе з моманту заснавання ў гэтым горадзе найстарэйшай каталіцкай дыяцэзіі Польшчы. У 2017 годзе форум праходзіў у беларускай сталіцы.

На пачатку працы быў зачытаны прывітальны ліст ад Папы Францішка, паведамляе catholic.by.

14 верасня ўдзельнікі каталіцкага форума засяродзіліся на тэме валанцёрства ў Касцёле Еўропы. 15 верасня біскупы разважалі пра салідарнасць паміж Касцёлам і народамі Еўропы. У гэты дзень да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Кардынал з Канады, прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах біскупаў, Марк Уоэлет заклікаў да салідарнасці з папам Францішкам у складаны час, у якім жыве Паўсюдны Касцёл і свет, каб яшчэ больш эфектыўна адказваць на выклікі часу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі