Абраны новы сакратар Рады канферэнцый біскупаў Еўропы

2018-09-14-180914_CCEE_Secretario_ConsejoConferenciasEpiscopales

У польскай Познані 13-16 верасня прайшло пленарнае пасяджэнне Рады канферэнцый біскупаў Еўропы (РКБЕ). Падчас паседжання быў абраны новы сакратар РБКЕ. Ім стаў 44-гадовы ксёндз Марцін Міхалічак са Славакіі, паведамляе Catholic.by.

Святар атрымаў прэсвітарскае пасвячэнне ў 1999 годзе. Тады ж скончыў факультэт філасофіі і тэалогіі ва ўніверсітэце Каменскага ў Нітры. У 2005 годзе абараніў ліцэнцыят у Папскім універсітэце, а ў 2008 годзе – дактарат ва ўніверсітэце Каменскага ў Братыславе. Святар цесна займаецца вывучэннем катэхізацыі. У 2007-2017 гадах выкладаў у дыяцэзіяльнай семінарыі ў Нітры, у 2008–2017 гадах быў дырэктарам дыяцэзіяльнага катэхетычнага каледжа, з 2015 года – сакратар біскупа Нітры. Са студзеня 2018 года — намеснік генеральнага сакратара РКБЕ.

Наступны форум пройдзе 3-6 кастрычніка 2019 года ў Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), адным з самых вядомых санктуарыяў Еўропы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі