БХД, Канапацкая і Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

dziady (14)

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе BCHD.INFO.

Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з’яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

Менавіта па прапанове міністэрства юстыцыі (у асобе намесніка міністра В.В. Падгрушы) дэпутаты скасавалі артыкулы 168 і 169 Канстытуцыі, якія тычыліся падрабязнага апісання савецкага Дзяржаўнага сцяга і памінання пра Дзяржаўны гімн адпаведна. Артыкул 167, у якім давалася апісанне Дзяржаўнага сцяга часоў БССР, гучаў наступным чынам: «Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн устанаўліваюцца законам». Па пытанні ўнясення гэтых зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю з 236 дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, «за» прагаласаваў 231 дэпутат, супраць — 1, устрымаліся 4 дэпутаты.

Пасля ўнясенняў зменаў і дапаўненняў ў Канстытуцыю большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў быў прыняты Закон «Аб дзяржаўным сцягу», які ўтрымліваў падрабязнае апісанне бел-чырвона-белага палотнішча, 214 дэпутаты прагаласавалі «за» (пры неабходным кворуме ў 174 галасы), 2 — супраць і яшчэ 4 ўстрымаліся.

“Дзякуй усім за падтрымку і ўдзел у кампаніі «За бел-чырвона-белы сцяг». Мы будзем і далей праводзіць шэраг мерапрыемстваў у межах кампаніі, каб прыцягваць увагу і дзяржавы, і грамадства да гэтай тэмы. І я веру, што разам мы зможам дамагчыся шанавання нашага дзяржаўнага сімвала з боку дзяржавы і свабоднага яго выкарыстання”, — заявіла Вольга Кавалькова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі