Яўгенія жыве на хутары і лечыць коней

Яўгеніі Серафімавіч 20 гадоў. Яна жыве ў Беларусі, на хутары ў Глыбоцкім раёне, са сваёй сям’ёй. У іх тут сямейная справа: яны разводзяць коней. Таксама яна і яе бацька навучаюць людзей верхавой яздзе. Яўгенія — ветэрынарны фельчар, яна займаецца лячэннем коней. Яўгенія вучыцца ў вышэйшай навучальнай установе на завочнай форме, а таксама працуе ў мясцовай гаспадарцы: лечыць кароў і цялятаў.

ЯЎГЕНІЯ:

Калі ты садзішся на каня, ты адчуваеш сябе кімсьці іншым. Ты ляціш над гэтай зямлёй, табе адчуваецца гэты парыў ветру. Вось гэтая хуткасць, гэтая энергія.

Мяне клічуць Серафімавіч Яўгенія. Я жыву на хутары ў Глыбоцкім раёне.

У нас тут сямейная справа — свая фермерская гаспадарка. Мы разводзім коней. Таксама я і мой бацька навучаем людзей верхавой яздзе. І мая роля канкрэтна тут велізарная, таму што я ветэрынарны фельчар, я займаюся лячэннем дадзеных жывёл, сачу за іх здароўем.

Я з дзяцінства пры бацьку заўсёды была. Мне з мамай не было цікава ў градках капацца. Я заўсёды з ім у трактары, гайкі круціла, у тым ліку і з коньмі.

На сёння мне 20 гадоў. Я вучуся ў вышэйшай навучальнай установе на завочнай форме, а таксама працую ў мясцовай гаспадарцы. Мне была цікавая хірургія жывёл, лячыць менавіта жывёл. А ў сельскай гаспадарцы, у калгасах канкрэтна, там ты вымушаны працаваць на вытворчасць: альбо гэта мяса, альбо гэта малако.

На сёння мая зарплата ў памеры 500 рублёў. Для мяне грошы не важныя асабліва. Мне важна атрымаць вопыт, атрымаць практыку. І навучыцца тыя веды, якія ў мяне засталіся пасля навучальнай установы, прымяняць на практыцы.

Я хачу на будучыню знайсці свой куток, падобны гэтаму, і ствараць сваю сям’ю разам са сваёй гаспадаркай, са сваёй справай паралельна.

Я калі і паеду ў горад для нейкай практыкі, то толькі на пару гадоў, каб набіць руку, навучыцца працаваць, і абавязкова вярнуся назад.

Гэтая прадукцыя была падтрымана OPEN Media Hub за кошт сродкаў, прадастаўленых Еўрапейскім Саюзам

Алёна Шабуня, Вячаслаў Лазараў

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі