Паліна марыць працаваць настаўніцай
Паліне Пруднікавай 22 гады. Яна нарадзілася і жыла ў Лёзненскім раёне. Зараз жыве ў Віцебску і працуе барыстай. У яе ёсць мама і тры малодшыя сястры. Калі Паліне было 12 гадоў, тата разбіўся на машыне ў аўтакатастрофе. Яна пачала працаваць адразу пасля заканчэння школы, каб дапамагчы маці. Завочна вучылася ў педуніверсітэце на факультэце беларускай філалогіі. Марыць вярнуцца працаваць у школу выкладчыцай.
ПАЛІНА:
Самая любімая мая кава – капучына з арэхавым сіропам. Арэхавы сіроп ідэальна спалучаецца з кавай і робіць больш далікатнай каву.
Маё імя Паліна Пруднікава, мне 22 гады. Я нарадзілася і жыла ў Лёзненскім раёне. Зараз жыву ў Віцебску і працую барыстай.
У свае выходныя часцей за ўсё я езджу да маці. У мяне тры сястры. Калі мы збіраемся разам, мы любім пячы пірагі. Гэта аб’ядноўвае нас, збліжае. Хаця мы ўсе розныя і часам сварымся.
Мне было 12 гадоў, калі наш тата разбіўся на машыне, вяртаючыся з працы дадому. Маці нас чацвярых выхоўвала адна. Я была старэйшай у сям’і. Я пачала працаваць адразу пасля заканчэння школы, каб дапамагчы маці. Мая першая праца была неафіцыйнай, я працавала сядзелкай: даглядала за бабуляй.
Завочна я вучылася ў педуніверсітэце на факультэце беларускай філалогіі.
На выбар маёй прафесіі паўплывала настаўніца беларускай мовы.
Калі я была ў пятым класе, да нас прыйшла настаўніца маладая, наша класная. Яна вяла беларускую. Мне так спадабалася, мне так захацелася. І я з пятага класа гарэла жаданнем, каб пайсці вучыцца на настаўніка беларускай. Увогуле, я выканала сваю мару.
Праца барыстай мне, вядома, падабаецца. Але я не думаю, што гэта тая праца, якой я хацела б займацца ўсё сваё жыццё. Я думаю, што я вярнуся да выкладання і буду працаваць настаўніцай беларускай. Я хачу адбыцца як настаўнік, каб дзеці мяне паважалі, і я атрымлівала задавальненне ад гэтай працы.
Гэтая прадукцыя была падтрымана OPEN Media Hub за кошт сродкаў, прадастаўленых Еўрапейскім Саюзам
Алёна Шабуня, Вячаслаў Лазараў
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)