Прадстаяцелі Александрыйскай і Польскай ПЦ выступілі са зваротам па Украіне

ekklhis-3

21 верасня пасля супольнай Боскай Літургіі ў Бельску-Падляскім (Польшча) Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор і Праваслаўны Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава падпісалі супольны зварот адносна сітуацыі ва Украіне, паведамляе romfea.gr.

Супольная заява прадстаяцеляў Александрыйскай і Польскай Праваслаўных Цэркваў

Мы, кіраўнікі дзвюх Памесных Цэркваў, якія сустрэліся на польскай тэрыторыі, адчуваючы адказнасць за жыццё Святога Праваслаўя ў сучасным свеце, яго мір, адзінства і захаванне дагматычнага і кананічнага парадку, перад выклікамі таго становішча, у якім Праваслаўе ва Ўкраіне жыве зараз,

– у духу братэрскай любові мы звяртаемся да ўсіх, ад каго залежыць пераадоленне царкоўных непаразуменняў праз здабыццё аўтакефаліі Украінскай Царквой: калі ласка, зрабіце ўсё, што ў вашых сілах, каб развязаць канфлікт з-за гэтага пытання і ўсталяваць мір ва Украіне.

Здзяйсняючы Боскую літургію на свята Нараджэння Прасвятой Дзевы Марыі, мы молімся аб адзінстве і міры ўкраінскага народа. Адначасова мы накіроўваем свае брацкія віншаванні Кіраўнікам Памесных Праваслаўных Цэркваў і ўсёй Паўнаты Святога Праваслаўя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі