Рух “Разам” назваў сваёй галоўнай мэтай барацьбу з расійскім імперыялізмам

42484834_295383524624097_8814661617527554048_o

22 верасня ў Чарнігаве (Украіна) адбыўся IV з’езд беларускага Руху Салідарнасці “Разам”, у працы якога прынялі ўдзел 118 дэлегатаў, у тым ліку тры прадстаўнікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

Са справаздачным дакладам аб дзейнасці Руху выступіла сустаршыня арганізацыі Алена Талстая. З дакладам аб палітычнай сітуацыі і карэктыроўцы праграмных мэтаў выступіў Вячаслаў Сіўчык, паведамілі ў Руху.

Па выніках абмеркавання даклада было прынята рашэнне, што галоўнаю мэтаю Руха Салідарнасці “Разам” з’яўляецца барацьба з расійскім імперыялізмам. У развіццё гэтай мэты было прынята рашэнне аб карэктыроўцы ранейшых асноўных праграмных мэтаў арганізацыі.

На З’ездзе было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. Сустаршынямі Руху Салідарнасці “Разам” абраныя Юрый Ляшэнка, Алесь Макаеў, Алена Талстая. Намеснікамі старшыні абраны Генадзь Драздоў, Таісія Кабанчук, Віктар Кавалькоў. Вячаслаў Сіўчык быў абраны сябрам Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу ад Руха Салідарнасці “Разам”. Было прынята рашэнне аб увядзенні пасадаў маршалка і віцэ-маршалка Сойма.

Таксама на з’ездзе Ніна Багінская і іераманах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы а. Вікенцій уручалі падарунак мінскаму школьніку Арсенію Дзядку, які быў у якасці госця запрошаны на З’езд, за ахвярнасць падчас нясення Курапацкай варты.

Пасля з’езду адбылося беларускае праваслаўнае набажэнства і хада з беларускай і ўкраінскай нацыянальнай сімволікай па Чарнігаве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі