Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
Каталікоў ў Латвіі, якая займае ў Еўропе 11-е месца па нерэлігійнасці, няшмат. Вітаць пантыфіка да Прэзыдэнцкага палаца ў Рызе 24 верасня прыйшлі ўсяго некалькі соцень вернікаў. Столькі ж было пазней і тых, хто, не маючы магчымасці прыстунічаць на экуменічным набажэнстве ў Домскім саборы з удзелам кіраўнікоў Праваслаўнай, Каталіцкай, дамінуючай Лютэранскай, а таксама баптысцкай, Цэркваў, сабраўся ля агароджы са сцяжкамі Ватыкана.
Прэзыдэнт краіны Райманд Вейёніс сустрэў Папу Францішка ў аэрапорце і пасля суправаджаў пантыфіка падчас усіх мерапрыемстваў у сталіцы краіны, дэманструючы павагу і пашану, якія відавочна выходзілі за межы прынятага ў краіны дыпламатычнага пратаколу, і адначасова – выразна свецкі падыход да сустрэчы.
Дзень, які Папа Францішак правёў у Рызе, кіраўніцтва нерэлігійнай краіны абвесціла выходным. Псавала святочны настрой у гэты дзень хіба надвор’е – вернікі суправаджалі па вуліцах пантыфіка пад амаль няспынным дажджом, які пад вечар падчас мерапрыемстваў у Аглоне ператварыўся ў залеву.
Ужо ўвечары па адной з мясцовых радыёстанцыяў палітолагі разважалі аб (не)зацікаўленасці асобай Папы Францішка гараджанаў, аб адсутнасці адмысловых сувеніраў (бо на іх няма попыту).
Тым не меней, невялічкая каталіцкая супольнасць краіны атрымала магчымасць без перашкодаў, з ухвалы кіраўніцтва краіны, пабачыць свайго Папу. І гэта досвед талерантнасці і адкрытасці, немагчымы пакуль што для Беларусі.
Фота: Марат Бушэнка, Ціна Палынская
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)