Правацэнтрысцкая кааліцыя пойдзе на выбары адзінай
26 верасня кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду» заявілі, што правацэнтрысцкая кааліцыя пачынае падрыхтоўку да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
«Для правацэнтрысцкай кааліцыі праблемы байкоту выбараў не існуе, — заявіў выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў. — Мы пераканаліся, што за тры месяцы агітацыйнай кампаніі можна зрабіць вельмі шмат для асветы людзей, і не скарыстацца такой магчымасцю было б проста абсурдна. Таму ніякага байкоту ні адных, ні другіх выбараў не будзе».
Спачатку праграма і каманда, пасля — кандыдат
«Падрыхтоўка да новых прэзідэнцкіх выбараў гэтым разам будзе прынцыпова адрознівацца ад папярэдніх кампаній, — заявіў сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. — Калі раней на першы план выходзіла фігура адзінага кандыдата, то гэтым разам мы спачатку ствараем адзіную каманду і рыхтуем для нашага прэтэндэнта каля дзясятка праграмаў па самых актуальных праблемах жыцця».
Паводле яго, галоўнае каб у вызначэнні адзінага кандыдата «было задзейнічана як мага больш людзей».
«Магчыма, прэтэндэнта вызначым праз праймерыз ці нейкім іншым шляхам. Але імя кандыдата назавуць, і гэта будзе значна раней, чым за тры месяцы да даты выбараў. Працэдура абрання адзінага кандыдата будзе запушчаная ў 2019 годзе», — сказаў Рымашэўскі.
Рэгіёны вызначаюць кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў
«Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала вызначаць патэнцыйных кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, — заявіў старшыня руху „За свабоду“ Юрась Губарэвіч. — У рэгіёнах ужо пачалася праца. Ідзе фармаванне камандаў, вылучэнне актывістаў, вызначаюцца самыя болевыя пункты рэгіёнаў. Усё гэта дапаможа падчас правядзення агітацыйнай кампаніі. Можна сказаць, што рэальная палявая праца ў рэгіёнах ужо пачалася».
Аб’яднаная грамадзянская партыя, заснаваная ў 1995 годзе. Яна была ўтвораная праз аб’яднанне Грамадзянскай (заснаванай у 1994-м) і Аб’яднанай дэмакратычнай партыяў (заснаванай у 1990-м). АГП з нядаўняга часу ўзначальвае Мікалай Казлоў. У Палаце прадстаўнікоў ёсць адна прадстаўніца АГП (і адна з дзвюх апазыцыянэрак сярод 110 дэпутатаў), Ганна Канапацкая.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя, адроджаная ў 2004 годзе, а заснаваная аж у 1927-м. Арганізацыя ўжо сем разоў спрабавала зарэгістравацца ў якасці партыі, але пастаянна атрымлівала адмовы. У БХД чатыры сустаршыні: Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Георгі Дмітрук і Вольга Кавалькова. У мясцовых саветах ёсць адзін апазіцыйны дэпутат, прадстаўнік БХД Валер Білібуха.
Рух «За свабоду», заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў апазіцыйным кандыдатам Аляксандрам Мілінкевічам. Рух цяпер узначальвае Юрась Губарэвіч. Сваіх дэпутатаў не мае, хоць прадстаўнікі руху удзельнічалі ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)