Грамадскія дзеячы ў чарговы раз выказалі абурэнне канцэпцыя Закона аб хатнім гвалце
Экспертная рада па справах абароны жыцця і сям’і каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказала занепакоенасць распрацаванай канцэпцыяй Закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» 28 верасня падчас міжнароднага форума «Хатні гвалт ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы рэгулявання», на якім былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з прафілактыкай хатняга гвалту.
Арганізатарамі форуму выступілі дабрачынныя арганізацыі «Горад без наркотыкаў», «Адкрытыя сэрцы», «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства „Мамалета“»,«Выратаванне немаўлятаў», паведамляе catholic.by.
Канцэпцыя, абурэнне якой у чэрвені выказаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбтскуп Тадэвуш Кандрусевіч, распрацоўвалася ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, а цяпер накіравана на разгляд Прэзідэнту Беларусі. Дакумент могуць зацвердзіць ужо ў кастрычніку 2018 года, а пасля скіраваць у Палату Прадстаўнікоў на абмеркаванне і выпрацоўку новага законапраекта.
Экспертная Рада пералічыла хібы канцэпцыі і галоўным чынам крытыкуе шырокае выкарыстанне тэрміна «гендар»: «Складальнікі канцэпцыі сумяшчаюць тэрміны “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”, “культурныя каштоўнасці” і тэрмін “гендар”, “гендарныя ролі”, “гендарная культура” і нават замянюць іх адно адным».
Экспертная Рада абураная, што ў працэс абмеркавання Канцэпцыі не была ўключана ніводная царкоўная арганізацыя.
«Каб зменшыць узровень хатняга гвалту, трэба ўдасканаліць праграмы па барацьбе з алкагалізмам і наркаманіяй, а таксама развіваць праграмы па маральным і духоўным выхаванні моладзі і дзяцей», – падсумоўвае прапановы Экспертная Рада архідыяцэзіі, заклікаючы да «кардынальнай перапрацоўкі» канцэпцыі.
Канцэпцыю будучага законапраекта напярэдадні Міжнароднага форума абмеркавалі таксама на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы 27 верасня.
«Мы не бачым неабходнасці ствараць у МУС асобны орган, які будзе мець дачыненне да ўсіх сфераў сям’і, – лічыць старшыня “Горада без наркотыкаў” Пётр Шапко. – Гэта стане правобразам ювенальнай судовай сістэмы. Мы не хацелі б, каб у Беларусі распаўсюджваўся такі вопыт. Да таго ж канцэпцыя Закона абапіраецца на замежны вопыт працы са Стамбульскай канвенцыяй, якую Беларусь яшчэ нават не падпісала».
«Канцэпцыя Закона не нясе ў сабе нічога новага. Ніякіх рэальных спосабаў барацьбы з гвалтам у канцэпцыі няма, – лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. – Прычына гвалту ў сем’ях – гэта, найчасцей, злоўжыванне алкаголем і псіхатропнымі рэчывамі».
«У беларускім заканадаўстве хапае дакументаў, каб рэгуляваць парушэнні ў пытанні хатняга гвалту і абароны ад гвалту жанчын. Навошта прымаць яшчэ адзін? – лічыць Ігар Марзалюк. – Нават калі законапраект будзе вынесены на абмеркаванне ў Палату Прадстаўнікоў, я буду галасаваць супраць і адстойваць сваю пазіцыю ў рабочай групе. Я прыхільнік традыцыйнага заходняга мыслення. Мяне здзіўляе імкненне капіраваць досвед іншых грамадстваў і трансляваць яго на Беларусь, а яшчэ дзівіць, што падобная канцэпцыя была распрацаваная ў сістэме МУС».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)