Аляксандру Гановерскую выкраслілі са спадчыннікаў Брытанскага трону за пераход у каталіцтва
Нямецкую прынцэсу Аляксандру Гановерскую выдалілі з лініі спадчыннікаў брытанскага прастолу за пераход у каталіцтва. Пра гэта паведамляе Royal Central са спасылкай на Point de Vue-magazine.
19-гадовая Аляксандра з’яўляецца дачкой прынца Эрнста Аўгуста Гановерскага і прынцэсы Караліны Манакскай. З боку маці яна з’яўляецца пляменніцай князя Манака Альберта ІІ і ўнучкай амерыканскай акторкі Грэйс Келі, з боку бацькі яна з’яўляецца нашчадак брытанскай каралевы Вікторыі і нямецкага кайзера Вільгельма ІІ.
Дзяўчына нарадзілася ў 1999 годзе ў Аўстрыі і была ахрышчаная ў лютэранскай царкве. Пры гэтым яе маці, прынцэса Караліна, заўсёды была каталічкай. Зараз веру маці прыняла і яе дачка, за што была выкрасленая з лініі спадчыннікаў брытанскага прастолу, бо паводле закону непратэстанты не могуць быць брытанскімі манархамі. Тым не менш, яна застаецца 12-й у спісе спадчыннікаў на трон Манака.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)