У Гродне распачаліся заняткі ва універсітэце сямейных ведаў

Гродно
У Гродне ва універсітэце сямейных ведаў «Радзіна», што дзейнічае пры праваслаўным кафедральным Пакроўскім саборы, 30 верасня пасля Боскай літургіі ў Свята-Вольгінскай царкве, распачаліся заняткі для бацькоў дзяцей, якія займаюцца ў нядзельнай школе.

Клірык сабора, медык, шматдзетны бацька іерэй Міхаіл Перац пазнаёміў слухачоў з мэтамі, зместам, выкладчыкамі, раскладам лекцый сямейнага універсітэта і прачытаў лекцыю з цыклу “Духоўныя асновы праваслаўнай сям’і”, паведамляе orthos.org.

Слухачамі курсаў могуць стаць не толькі бацькі і родныя вучняў нядзельнай школы сабора але і ўсе зацікаўленыя ў духоўным развіцці і збліжэнні праваслаўных сем’яў .

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі