“Беларусь і Біблія”: дзеці цікавяцца Бібліямі з усяго свету
На выставе «Беларусь і Біблія» праходзяць заняткі Клуба кніжных прафесараў. Місіс Дэніс Кэрал дэманструе дзецям старажытныя скруткі пергаменту, распавядае пра іх гісторыю і дэманструе гусіныя пер’і, якімі пісалі перапісчыкі.
Місіс Дэніс добра ведае, як кантактаваць з дзецьмі, бо ў іх з доктарам Скотам Кэралам – чацвёра дзяцей: два сыны Бенджамен і Кэмрын, дзве дачкі Джой і Эн і чацвёра ўнукаў. Іх сям’я прыналежыць да неасацыяванай пратэстанцкай царквы Bridge Bible Church. “У нашым горадзе шмат моцных хрысціянскіх сем’яў”, – кажа місіс Дэніс.
Дэніс і Скот Кэралы жывуць у маляўнічым штаце Мічыган у горадзе Гранд Хэйвен, паблізу ад вялікага возеры Мічыган. Ландшафт іх мясцовасці разнастайны халмамі, пясчанымі дзюнамі. Сужанцы разам ужо сорак гадоў. Місіс Дэніс суправаджае свайго мужа ў падарожжах па свеце. Доктар Кэрал праводзіць семінары і чытае лекцыі ва ўніверсітэце ў Нігерыі і місіс Дэніс адпраўляецца ў далёкую афрыканскую краіну разам з ім.
Кожны дзень выстаўку наведваюць вучні нядзельных і агульнаадукацыйных школ з настаўнікамі. Выкладчык прыватнай пачатковай школы Зміцер Хведарук разам з маладымі настаўніцамі запрасіў на выставу вучняў 1- 4 класаў. Дзеці з цікавасцю слухаюць аповеды экскурсаводаў, з задавальненнем майструюць з паперы каўчэг, расфарбоўваюць тэматычныя формы, складаюць пазлы з біблейскімі сюжэтамі, фатаграфуюцца ў зоне для гульняў. Валанцёры займаюць маленькіх дзетак забаўкамі ды гульнямі.
Э. Дзвінская, фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)