БХД вылучыла Севярынца на праймерыз

43262218_1955180391230426_2704046607095037952_n

Нацыянальная рада Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 6 кастрычніка прыняла рашэнне адносна стратэгіі на бліжэйшыя палітычныя кампаніі – 2019 і 2020 гады, паведамляе BCHD.INFO.

У дакуменце, зацверджаным БХД, дапускаецца і ўдзел сябраў партыі ў “парламенцкай” ды “прэзідэнцкай” кампаніях, і байкот ці ігнор гэтых кампаніяў.

Акрамя таго, БХД пастанавіла ўдзельнічаць у правацэнтрысцкіх праймерыз для вызначэння адзінага лідара на “прэзідэнцкую” кампанію.

Нацыянальная рада большасцю галасоў вылучыла ад БХД для ўдзелу ў праймерыз Паўла Севярынца. Канчатковае зацвярджэнне партыйнага кандыдата пройдзе пасля прыняцця працэдуры праймерыз.

Яшчэ адным прэтэндэнтам ад БХД на правацэнтрысцкія праймерыз з’яўляецца Вольга Кавалькова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі