Другі Ружанцовы кангрэс у Магілёве сабраў больш за 300 удзельнікаў
У Магілёве ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава 6 кастрычніка каталікі зладзілі Другі Ружанцовы кангрэс.
Мэта кангрэса, запачаткаванага манахамі дамініканамі, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асобаў, якія моляцца на ружанцы, паведамляе catholicnews.by.
Удзел у Кангрэсе ўзялі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама 321 удзельнік з Бабруйска, Баранавічаў, Браслава, Варшавы, Віцебска, Глыбокага, Глуска, Жодзіна, Маладзечна, Мар’інай Горкі, Мядзела, Нясвіжа, Паставаў, Полацка, Санкт-Пецярбурга.
З дакладам «Жыццё святога Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла» выступіў айцец Віталій Сапега OP, а. Міхал Ермашкевіч ОР выступіў з дакладам «Каментарый святога Тамаша Аквінскага да малітваў “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і Credo», з прэзентацыяй кнігі “Святы Тамаш прачытаны нанова” – яе аўтар Алесь Жлутка, з дакладам “Святы Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання” – а. Марыян Ханусэк OP.
Кульмінацыйную Святую імшы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)